Дзень ведаў Мосар адзначыў выставай старажытнай кнігі і кірмашом |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
07.09.2012 14:37 |
На пачатку навучальнага года Касцёл моліцца за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выхавацеляў, а таксама катэхетаў. У мосарскай парафіі Св. Анны такая малітва адбылася 2 верасня. На распачацце навучальнага і катэхетычнага года ў Мосары была ўшанавана таксама кніга. Галоўная з іх — Святое Пісанне, праз якое Бог звяртаецца да чалавека, дапамагае яму не заблукаць у бурлівым зямным жыцці і заўсёды бачыць сэнс жыцця. Старажытныя кнігі маюць вялікую каштоўнасць. Таму мы іх клапатліва зберагаем і захоўваем. Але вартасць мае кожная добрая кніга. Ці памятаем мы пра гэта? Нанава ўсвядоміць вартасць кнігі і пераасэнсаваць яе ролю ў жыцці чалавека можна было ў Мосары на Дзень ведаў, дзе 1–2 верасня праходзіла выстава старажытнай кнігі XVII–XIX стст. «Скарбы вякоў». На экспазіцыі былі прадстаўлены старыя метрычныя і літургічныя кнігі парафіі. У гэтыя дні ў касцёле адбываўся таксама кніжны кірмаш каталіцкіх выдавецтваў. Падрабязная інфармацыя на сайце парафіі. Ксёндз Аляксей Юркайць, |