Святы Айцец падчас Імшы за памерлых іерархаў: сапраўдная бессмяротнасць — гэта поўнае адзінства з жывым Богам |
Святы Айцец |
04.11.2012 13:22 |
3 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу мінулага года. Літургія адбылася ў базыліцы св. Пятра з удзелам шматлікіх іерархаў, святароў і вернікаў. У гаміліі Папа звярнуў увагу на тое, што «наведванне могілак дазваляе аднавіць сувязь з людзьмі, якія нас пакінулі»: менавіта перад магіламі памерлых мы ўзгадваем, «як яны жылі, што любілі, чаго баяліся і на што спадзяваліся, чаго не прымалі». Магілы, — паводле Пантыфіка, — гэта адлюстраванне іх існавання і іх свету. «Такім чынам, месцы пахавання становяцца свайго роду месцам сустрэчы, дзе жывыя сустракаюцца са сваімі памерлымі і ўмацоўваюць з імі сувязь адзінства, якую нават смерць не можа разарваць», — сказаў Папа. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец адзначыў, што перад абліччам смерці чалавек заўсёды шукае надзеі і святла, і хрысціяне павінны адказаць на гэты пошук. «Адкажам з верай у Бога, з позіркам, моцным надзеяй, якая грунтуецца на смерці і ўваскрасенні Езуса Хрыста. Такім чынам, смерць адкрывае жыццё вечнае, якое не з’яўляецца бясконцым паўтарэннем цяперашняга часу, але нечым цалкам новым. Вера кажа нам, што сапраўдная бессмяротнасць, якой жадаем, — гэта не проста ідэя, паняцце, але адносіны поўнага адзінства з жывым Богам: гэта знаходжанне ў Яго руках, Яго любові, і будаванне адзінства з Ім і ўсімі братамі і сёстрамі, якіх Ён стварыў, усім стварэннем», — дадаў Пантыфік. (AG) |