Вернікі Гомеля маліліся за ахвяраў рэпрэсій |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
03.11.2012 18:15 |
2 лістапада 2012 г., ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці кс. Славамір Ласкоўскі і некалькі дзясяткаў вернікаў маліліся каля крыжа на 9-м кіламетры ў горадзе, дзе былі калісьці расстраляны ахвяры таталітарнага рэжыму. Як паведамляе сайт гомельскай парафіі, святар і вернікі маліліся таксама за тых, хто ўдзельнічаў у рэпрэсіях, і за тых, хто пераследаваў хрысціян. Па словах кс. Ласкоўскага, гэтае месца з’яўляецца «святым, сімвалічным для Гомеля». «У Беларусі падчас сталінскіх рэпрэсій былі забіты дзясяткі тысяч людзей, у тым ліку і на 9-м кіламетры ў Гомелі, — адзначыў святар. — Многія святары і вернікі загінулі на Салаўках. Дзякуючы іх ахвярам мы сёння маем магчымасць быць у Касцёле». (AG) |