Сёлета адзначаецца 75 гадоў з дня кананізацыі св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі. З гэтай нагоды 15 мая ў пінскай катэдры і 16 мая ў Іванаве адбудуцца адмысловыя набажэнствы.
р Расклад святкаванняў:
15 мая — катэдра ў Пінску: - 16.15 — прэс-канферэнцыя з удзелам біскупаў (дыяцэзіяльная курыя, вул.Леніна, 18)
- 17.00 — арганны канцэрт і рэфераты на тэму гісторыі Касцёла на Піншчыне і св. Андрэя Баболі
- 18.00 — урачыстая святая Імша з удзелам біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, афіцыйных асобаў, гасцей і вернікаў з Беларусі і замежжа (узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)
16 мая — касцёл у Іванаве:
- 10.00 — малітва каля крыжоў на месцы мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі
- 10.15 — працэсія з месца мучаніцтва да парафіяльнай святыні
- 11.00 — урачыстая Імша з удзелам біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, афіцыйных асобаў, гасцей і вернікаў з Беларусі і замежжа
- 14.00 — малітва пры брацкай магіле, дзе пахаваны кс. Вітальд Івіцкі, былы Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, ахвяра Другой сусветнай вайны (быў арыштаваны і расстраляны разам з іншымі заложнікамі. Гэтае забойства было помстай гітлераўцаў за вызваленне з пінскай турмы партызанаў i за смерць двух немцаў, вартаўнікоў вязніцы).
Падрабязную інфармацыю пра святочныя мерапрыемствы можна атрымаць па наступных кантактах: Тэлефон курыі: (0165) 32 31 57 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Даведка: успамін святога Андрэя Баболі адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі 16 мая. Святога пакутніка за яго місіянерскую дзейнасць называюць «Апосталам Палессся» і «Пінскім апосталам».
Святы Андрэй Баболя нарадзіўся ў 1591 годзе, а ў 1611 годзе ўступіў у Таварыства Езуса (езуітаў). Пасля навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі і святарскага пасвячэння быў накіраваны на душпастырскую працу. 3 1636 года працаваў сярод уніятаў, узмацняючы іх у каталіцкай веры. Схоплены праваслаўнымі казакамі, быў жорстка закатаваны ў Янаве Палескім (сёння Іванава) 16 мая 1657 г.
Святлана Жылевіч
|