| Іванава: набажэнствы ў гадавіну мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі ўзначаліў біскуп Велікаселец |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 17.05.2010 16:23 |
|
Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Падчас гаміліі іерарх звярнуў увагу на неабходнасць еднасці паміж хрысціянамі і супольнага сведчання хрысціянскай веры. Пасля літургіі прысутныя ўшанавалі рэліквіі святога Андрэя Баболі. Ва ўрачыстасці ў Іванаве ўдзельнічалі пілігрымы з Варшавы (Польшча), Пінска, Лагішына, Драгічына і Клецка, а таксама навучэнцы ІІІ-га курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Кл. Дзмітрый Дубовік |
| Фотарэпартаж |


16 мая 2010 г. у Іванаве (Пінскі дэканат) у гадавіну мучаніцкай смерці святога Андрэя Баболі адбыліся ўрачыстыя набажэнствы. А 15-ай гадзіне вернікі сабраліся каля крыжоў — каталіцкага і праваслаўнага — на месцы смерці святога Андрэя, адкуль вырушылі да парафіяльнага касцёла Узвышэння Святога Крыжа.
для друку