Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пінск-Іванава. Пілігрымка да месца мучаніцтва св. Андрэя Баболі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
16.05.2011 17:43 |
16 мая 2011 г. Пінская дыяцэзія адзначае ўрачыстасць свайго апекуна — святога Андрэя Баболі. Напярэдадні гэтага дня адбылася пешая пілігрымка з Пінска ў Іванава, да месца мучаніцтва святога, якога называюць «апосталам Палесся». У паломніцтве прынялі ўдзел 30 чалавек, у тым ліку асобы старэйшага ўзросту з Польшчы і навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Мэтай пілігрымкі былі не толькі асабістая ахвяра і просьба аб заступніцтве святога Андрэя, але і сведчанні аб веры ў Хрыста. Паколькі апостальская дзейнасць святога Андрэя Баболі была цесна звязана з многімі мясцінамі Беларусі, пілігрымы выпрошвалі неабходныя Божыя ласкі для ўсёй беларускай зямлі. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.