Біскуп Дзям’янка: спачылы кс. Стэчкоўскі годна нёс крыж свайго жыцця |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
22.06.2012 12:56 |
На працягу апошніх 15 гадоў святой памяці кс. Тадэвуш Стэчкоўскі выконваў абавязкі пробашча ў Іванаве. Акрамя гэтага, святар абслугоўваў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бездзежы і Маці Божай Каралевы ў Драгічыне, дзе займаўся будаўніцтвам касцёла. «Апошняя старонка жыцця кс. Тадэвуша ўжо перагорнута. Кніга жыцця закрыта і апячатана. Няхай за руплівасць, прыгожы прыклад хрысціянскага жыцця і святарскага служэння Добры Бог дасць яму вечны супакой у сваім Валадарстве, дзе няма суму і нястачы, дзе ёсць вечная радасць ад сузірання Бога, Хрыста тварам у твар, да якога імкнуўся святой памяці кс Тадэвуш і якога ўказваў іншым», — адзначыў у гаміліі біскуп Дзям’янка. Пасля набажэнстваў цела памерлага было пахавана на мясцовых могілках. |
Фотарэпартаж |