Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў католікаў з нагоды 300-годдзя кансэкрацыі архікатэдры |
Беларусь |
09.10.2010 15:28 |
![]() У віншаванні падкрэсліваецца, што «касцёл стаў сапраўдным культурным цэнтрам, дзе актыўна ажыццяўляецца дабрачынная і асветніцкая дзейнасць, штогод адбываецца шмат цікавых падзей. Яго святары і вернікі ўносяць важкі ўклад ва ўзбагачэнне духоўных традыцый нашага народа, вядуць вялікую сацыяльную работу», — прагучала ў віншаванні. «Няхай і надалей архікатэдральны касцёл дапамагае людзям усведамляць сваю існасць, выхоўваць пачуцці міласэрнасці і любові, заахвочвае іх самааддана служыць нашай Радзіме», — адзначаецца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім парафіянам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.