Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падсакратар Папскай рады «Cor Unum»: Касцёл у Беларусі адраджаецца з вялікай сілай
Беларусь
27.06.2011 11:38

«Касцёл тут адраджаецца з вялікай сілай» — заявіў падсакратар Папскай рады «Cor Unum» кс. прэлат Сегундо Тэада Муназ, які суправаджаў старшыню ведамства кардынала Робэра Сара падча візіту ў Беларусь.

Кажучы пра сучаны стан дабрачыннага таварыства «Карытас», святар заўважыў, што іх супрацоўнікі ў нашай краіне маюць цяжкасці ў працы ў сацыяльнай сферы.

«Гэтыя цяжкасці звязаны ў першую чаргу з недахопам інструментаў для працы. Але мы бачылі вялікую колькасць святароў, законніц і свецкіх. Яны робяць тое, што могуць. Маюць структуры вельмі маленькія, але вельмі жывыя», — адзначыў кс. прэлат у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Святар таксама адзначыў, што новая евангелізацыя ў Беларусі павінна праходзіць з апорай на моладзь.

«Рэальнасць Касцёла ўключае ў сябе адносіны з рознымі іншымі народамі і рэальнасцямі, а таксама рознымі шляхамі евангелізацыі. Трэба адзначыць, што вера тут захавалася дзякуючы цярпенню людзей, якія падтрымлівалі яе на працягу ўсіх цяжкіх гадоў. І дзякуй Богу, зараз яны перадалі веру новым пакаленням», — адзначыў падсакратар рады «Cor Unum» кс. прэлат Сегундо Тэада Муназ.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.