Кардынал Жан-Луі Таран сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі |
Беларусь
|
08.07.2013 13:26 |
8 ліпеня старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран, які знаходзіцца ў Беларусі як легат Святога Айца Францішка на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе, сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусi Уладзімірам Макеем.
У сустрэчы прымаў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва і перспектывы яго далейшага ўмацавання.
4 ліпеня адбылася сустрэча кардынала Жана-Луі Тарана з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У той жа дзень легат Папы прысутнічаў на ўрачыстым прыёме ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў ураду Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій. 8 ліпеня завяршыўся візіт кардынала ў Беларусь.
(AG) Фота сайта Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|