У Мінску прэзентавана энцыкліка Папы Францішка ў перакладзе на беларускую мову |
Беларусь |
07.09.2013 15:43 |
Энцыкліка Святога Айца Францішка «Lumen fidei» («Святло веры») у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас распачацця новага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы св. Яна Хрысціцеля. Пераклад энцыклікі на беларускую мову быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Энцыкліка выдадзена ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. З энцыклікай на беларускай мове можна азнаёміцца на сайце Catholic.by. «Lumen fidei» — першая энцыкліка Папы Францішка. Яна ўбачыла свет у Апостальскай Сталіцы 5 ліпеня. Як тлумачыць сам Святы Айцец, працу над гэтым дакументам з нагоды Года веры пачаў Бэнэдыкт XVI. «Я прыняў гэтую цудоўную працу і прывёў да завяршэння», — сказаў Папа Францішак. (JLS) |