Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Выдадзены другі том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове |
Беларусь
|
15.11.2013 13:29 |
Другі том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае «Перыяд Вялікага посту.
Святы Пасхальны Трыдуум. Велікодны перыяд», быў перакладзены Секцыяй па
перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі
Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr.
343/P/07) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Студыйнае выданне
дадзенай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы
друку Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная
падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве
прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.
Прэзентацыя другога тома «Літургіі гадзінаў» адбылася 15 лістапада ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены падчас агульнабеларускай сустрэчы святароў, прымеркаванай да завяршэння Года веры. Кнігу малітвы прадставіў духавенству Мітрапаліт Мінска-Магілеўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Першы том «Літургіі гадзінаў» быў выдадзены ў 2012 годзе.
Каардынатарам распаўсюджвання «Літургіі гадзінаў» у дыяцэзіях Беларусі з’яўляецца а. Алег Шэнда OFMCap. Заказ на атрыманне кніг можна скласці па тэлефоне:
• + 375 29 3897793; + 375 29 2123478 • або e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.