Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Другі дзень візіту арцыбіскупа Савіо Хона Тай-Фая ў Беларусь |
Беларусь |
23.05.2014 14:02 |
Працягваецца візіт сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупа Савіо Хона Тай-Фая SDB y Беларусь. 22 мая, другі дзень візіту ў Беларусь ватыканскага прадстаўніка, пачаўся з наведвання салезіянскай супольнасці ў Мінску. Іерарх прыехаў у парафію св. Яна Хрысціцеля (Серабранка) і каталіцкі моладзевы цэнтр імя св. Яна Боска. Пасля абеду Яго Эксцэленцыя прадоўжыў знаёмства з салезіянскімі пляцоўкамі міншчыны і наведаў парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) і парафію св. Мацвея ў Раўбічах. Падчас сустрэч са сваімі субратамі-салезіянамі арцыбіскуп меў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з працай салезіянскіх супольнасцяў, вопытам працы мінулых гадоў і планамі на будучыню.Таксама ў другі дзень візіту ватыканскага арцыбіскупа ў Беларусь адбылася яго сустрэча з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем. Прывіталі прадстаўніка Папы таксама і ў мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены, а наведваючы Бараўляны, іерарх не абмінуў увагай дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр «Карытас» (в. Ляскоўка). Кс. Павел Шчарбіцкі SDB |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.