Беларускі знак у Назарэце: асвячана мазаіка Маці Божай Будслаўскай |
Беларусь |
27.06.2014 11:57 |
27 чэрвеня беларускія пілігрымы накіраваліся ў горад Назарэт, які знаходзіцца за 190 км ад Ерузалема, каб споўніць галоўную мэту пілігрымкі, якой з’яўляецца асвячэнне мазаікі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Перад Імшой мазаіка была ўнесена ў Базыліку і змешчана ў бакавым алтары. Базыліка, якая ўпершыню адчула такую моцную прысутнасць беларусаў Малітвы і спевы на беларускай мове, якім задаваў тон змешаны хор спевакоў з Мінскага касцёла Св. Сымона і св. Алены, а таксама з Магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, апанавалі Базыліку, якая за час свайго існавання бачыла многае, але такую моцную прысутнасць Беларусі адчула ўпершыню. У гаміліі арцыбіскуп адзначыў: «Божы Провід прывёў нас, беларускіх пілігрымаў, у Назарэт, у месца, дзе 2000 гадоў таму здзейснілася таямніца Звеставання Пана. Са Старога Запавету мы ведаем, што людзі пагардліва ставіліся да Назарэта. Яны нават казалі: “Што добрага можа быць з Назарэта?” Аднак гісторыя паказала, што апошні можа стаць першым. Менавіта ў малым і забытым усімі Назарэце Бог праз арханёла Габрыэля аб’явіў Марыі сваю волю. Марыя яе прыняла, і пад Яе сэрцам пачало біцца сэрца будучага Збаўцы свету». Напрыканцы Імшы была асвячана мазаічная выява Будслаўскага абраза, каля якога быў прачытаны Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. Пазней мазаіка будзе ўсталявана ў падворку Назарэтанскай Базылікі з левага боку ад цэнтральнага ўваходу. Кіраўнік турыстычнай фірмы, якая арганізавала пілігрымку і выкананне мазаікі цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай, спадар Джордж выказаў сваю радасць з нагоды асвячэння, а таксама выказаў надзею, што пакаленні беларусаў будуць прыбываць сюды, каб маліцца ў гэтым святым месцы. Месца ж будзе прадстаўляць Будслаўская Мадонна. Далей пілігрымы накіраваліся ў Кану Галілейскую, дзе Езус здзейсніў першы цуд — перамяніў ваду ў віно на вяселлі і гэтым самым вызваліў маладых са складанай сітуацыі, калі не хапала віна. Трыдыцыйна ў гэтым месцы сужэнскія пары аднаўляюць свае абяцанні. (JM), (AYU) |
Фотарэпартаж |