Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Юлія Несцярэнка, алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м: «Бог мне даў нашмат больш, чым перамога, чым слава, чым грошы» |
Беларусь |
13.08.2015 09:55 |
Алімпійская чэмпіёнка Гульняў у Афінах 2004 года ў бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка ў праграме «Стоп-кадр» на Беларусь 5 распавяла пра тое, як прабыванне ў манастыры ўмацавала яе духоўна і дапамагло справіцца з траўмай.
«Я рыхтавалася да Алімпійскіх гульняў у Лондане, шчыравала ўвесь год, жыла адной стометроўкай. Усё, што было ў маіх сілах, усё было аддадзена: усе сілы, магчымасці, час, энергія.
Я кожную трэніроўку малю Бога. Прашу Бога, каб даў мне здароўя, энергію, каб дапамог мне. І калі ў мяне здарылася траўма за месяц да чэмпіянату Еўропы ў Хельсінкі, вядома, было вельмі балюча, было вельмі крыўдна. Я разумела, што мне закрыта дарога на Алімпійскія гульні. Чытайце таксама: Я вярнулася дадому і не магла жыць з гэтым болем. Я хадзіла ў святыню, і мне станавілася там добра, я супакойвалася. Але калі я вярталася дадому, перажыванні і боль не давалі мне спакою…
Я проста хацела з’ехаць у месца, дзе б маёй душы было добра. І я з’ехала ў манастыр — у Пачаеўскую лаўру. Я правяла там 35 дзён. Я проста зразумела, як Бог мяне любіць, які я шчаслівы чалавек. Я такая была там шчаслівая. Бог мне даў нашмат больш, чым перамога, чым слава, чым грошы. Гэта проста зусім іншае. Гэта трэба перажыць, адчуць душой», — цытуе словы Юліі Несцярэнка спартыўны партал tribuna.com. (ils)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.