Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядомы астраном Віктар Малышчыц стаў галоўным героем музычнага кліпу гурта Rahis
Беларусь
23.09.2015 19:29

Гурт Rahis прэзентуе кліп на песню «Грэй мяне» з новага альбома «Паміж сонцам і хмарамі». У цэнтры сюжэту дэбютнага відэа Rahis — вядомы беларускі астраном-фатограф Віктар Малышчыц.


Зорныя таймлапсы Віктара Малышчыца, знятыя ім па ўсёй Беларусі, збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў у сеціве і захапляюць хараством беларускай прыроды і зорнага неба.

«Віктар вельмі блізкі нам па духу і поглядам на сваю справу. Увесь свой вольны і працоўны час ён глядзіць кудысьці на неба і паказвае прыгажосць, якую так лёгка можа ўбачыць кожны, калі проста падыме галаву, але якая застаецца амаль незаўважанай», — кажа аўтар песні Дзяніс Філіпенка.

Песня «Грэй мяне» ўвайшла ў другі альбом Rahis «Паміж сонцам і хмарамі», які гурт прэзентаваў на Generation.by у пачатку лета.

Кліп пра тое, што ёсць сэнс кожнаму з нас імкнуцца да зорак, у прамым і пераносным сэнсе. Пра тое, што любыя цяжкасці жыцця будуць пераадолены, калі яшчэ не згасла ўнутры вера і калі сэрца працягвае саграваць надзея, – распавядае пра сваё бачанне кліпу яго галоўны герой Віктар Малышчыц.

Рэжысёр відэа – малады беларускі кліпмэйкер Ігар Чышчэня. Здымкі праходзілі цягам некалькіх веснавых і летніх месяцаў.

Канцэртная прэзентацыя новага альбома Rahis «Паміж сонцам і хмарамі» пройдзе 22 кастрычніка ў LOFT CAFE (вул. П. Броўкі, 22). Падрабязней пра канцэрт у сацыяльных сетках: VK і FB.

Іншыя матэрыялы пра Віктара Малышчыца на catholic.by:

Паводле generation.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.