Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі — чатырохразовы чэмпіён Беларусі па міні-футболе сярод святароў (+ФОТА)
Беларусь
28.12.2015 19:22

У чацвёрты раз каманда Гродзенскай дыяцэзіі перамагла на чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў.

28 снежня на турніры ў Ашмянах святары Гродзенскай дыяцэзіі пацвердзілі лідарства мінулых гадоў і выйгралі свой чацвёрты тытул на гэтых спаборніцтвах. Медалі за другое месца атрымала каманда святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Бронза — у святароў з Пінскай дыяцэзіі.

Упершыню за чатыры гады ў спаборніцтвах не змагла прыняць удзел зборная Віцебскай дыяцэзіі.

Лепшым бамбардзірам турніру прызнаны кс. Ян Кузюк з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, а лепшым галкіперам — кс. Андрэй Кеўліч, адміністратар парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках.

Навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску сталі лепшымі ў спартыўным супрацьстаянні паміж камандамі пінскай і гродзенскай семінарый.


Чытачы Catholic.by лічылі гродзенцаў фаварытамі
ў барацьбе футбольных каманд дзвюх семінарый


Як сведчыла галасаванне на Сatholic.by на момант правядзення cпартыўных спаборніцтваў, сімпатыі чытачоў былі на баку каманды Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама і ў поспех гродзенскіх семінарыстаў верылі больш, чым ў перамогу іх пінскіх калег.



Найменш шансаў заваяваць кубак, на думку тых, хто прагаласаваў, было ў каманды святароў пінскай семінарыі.

Як адзначыў для Catholic.by адзін з арганізатараў турніру кс. Павел Салабуда, асобную падзяку арганізатары і ўдзельнікі чэмпіянату хацелі б выказаць парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах і асабіста яе пробашчу кс. Яну Пузыну за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў.


Месца правядзення юбілейнага V чэмпіяната Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў пакуль не вызначана.

Ілья Лапато

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.