Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ідэі «Няспыннай малітвы за Беларусь» спаўняецца год
Беларусь
03.03.2016 09:51

Ідэі ініцыятывы «Няспыннай малітвы за Беларусь», якую запусцілі ў жыццё 12 красавіка 2015 года — у Нядзелю Божай Міласэрнасці — спаўняецца год.

«Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх» (Мц 18, 20).

Хрысціянскія вернікі розных канфесій аб’ядналіся ў агульнай справе малітвы за сваю краіну, за яе народ, яго патрэбы і развіццё.

Кожную гадзіну тыдня — і дзённую, і начную — было вырашана праводзіць у малітве. Кожны абірае сваю гадзіну, каб маліцца за Радзіму.

Большасць удзельнікаў малітоўнай ініцыятывы — студэнцкая і працоўная моладзь. Пра некаторых з іх можна прачытаць на нашай старонцы ў матэрыялах «Няспынная малітва за Беларусь — знаёмства з удзельнікамі ініцыятывы», якія рыхтуе Вольга Севярынец, адна з ініцыятараў і каардынатараў акцыі.

Да акцыі можна далучыцца кожнаму ахвотнаму.

Гадзіны, якія ўжо занятыя і яшчэ вольныя, можна паглядзець тут»»

Матэрыялы на гэтую тэму:

«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы. Яўген Балагураў

«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы. Тамара Мінютка

«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы. Кацярына Стасюлевіч і Павел Вільтоўскі

«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы. Арцём Сітнікаў

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.