Рэжысёр Юрый Гарулёў: Касцёлу ў Беларусі неабходна ўсімі сіламі захаваць фестываль «Magnificat» |
Беларусь |
20.05.2016 12:58 |
Упершыню за сваю 11-гадовую гісторыю каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» робіць паўзу і «прапускае» адзін год. Чаму так адбываецца? У інтэрв’ю Catholic.by дырэктар фестывалю, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», рэжысёр Юрый Гарулёў расказвае аб прычынах пераносу і далейшым лёсе «Магніфіката».
Юрый Гарулёў, аднак, верыць у тое, што фестываль зможа быць у строі і без замежнай падтрымкі, дзякуючы дабрачынным ахвяраванням беларускіх хрысціян. «З дазволу Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі два разы на год у парафіях маглі б збірацца ахвяраванні на ўтрыманне фестывалю, — распавядае Юрый Гарулёў. — Але, як паказвае практыка, нават за 10 гадоў не ўсе католікі ведаюць, што такое “Magnificat”, таму сёлетні год аргкамітэт фестывалю цалкам вырашыў скарыстаць для правядзення “Рэха Магніфікату”». Адкрыццё фестывалю традыцыйна праходзіла ў Мінску, асноўны ж прагляд конкурсных стужак, як і праца журы, адбываліся на Глыбоччыне. Фота з сайта listapad.com Ідэя «Рэха Магніфікату» — калі ў парафіях ладзяцца адмысловыя кінапаказы лепшых стужак фестывалю розных гадоў — дагэтуль рэалізоўвалася не ў поўную сілу. З гэтага года, паводле Юрыя Гарулёва, аргкамітэт вырашыў зрабіць фестываль дасяжным для кожнай парафіі Беларусі.
«Першыя паказы ў межах рэха фестывалю выклікалі сапраўдны фурор: людзі ўставалі са сваіх месцаў, падыходзілі і паціскалі мне руку, кажучы, што такіх фільмаў яны даўно не бачылі. Маўляў, у тэлевізары даўно адна кроў і смерць, а тут кіно як сапраўды духоўная ежа. Такая рэакцыя, канешне, вельмі радуе», — адзначае заснавальнік фестывалю. Паводле слоў Юрыя Гарулёва, у фестывальным багажы за 11 гадоў правядзення — больш за 300 фільмаў з 42 краін свету. Таксама па тэме:
Штогод атрымліваем да 150 заявак ад рэжысёраў з самых розных краін, якія спрабуюць патрапіць да нас у шорт-ліст. І часта гэта ўжо не проста фільм з адмысловай рэлігійнай драматыкай, а па-сапраўднаму якаснае і прафесійнае кіно», — заключае Юрый Гарулёў. Каму патрэбна кіно? Рэжысёр адзначае, што, нягледзячы на паўзу, узятую фестывалем у 2016 годзе, аргкамітэт не спыніў прыём фільмаў на наступны сезон, і ў 2017 годзе «Magnificat» павінен адбыцца.
«Кардынал зазначаў, што ўменне святара бачыць прыгажосць вакол сябе сведчыць пра яго багаты ўнутраны свет, што ў сваю чаргу дапамагае яднаць вакол сябе людзей, — кажа рэжысёр. — На жаль, сёння я сутыкаюся з тым, што значная частка нашага духавенства не адчувае важнасці “Магніфікату”».
Рэжысёр перакананы, што фільмы фестывалю здольныя дапоўніць любую нагоду: канферэнцыя гэта, кангрэс, Дзень дзіцяці ці свята парафіі. Што стане з фестывалем?
PS. Каб запрасіць «Рэха фестывалю» ў сваю парафію, арганізатары просяць звяртацца па наступных тэлефонах: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і Віцебская дыяцэзія (Юрый Гарулёў: +375 29 6162365), Пінская дыяцэзія (бр. Карнэлій Консэк SVD: +375 29 2273884, кс. Ян Глінка SVD: +375 29 6481211), Гродзенская дыяцэзія (Аляксандр Лавыш: +375 29 3496303, Ганна Віткоўская: +375 29 285262). |