#Маяпершаякамунія: 5 гісторый ад чытачоў Catholic.by |
Беларусь |
25.05.2017 10:40 |
У новым праекце #маяпершаякамунія Catholic.by публікуе ўспаміны пра Першую святую Камунію беларускіх іерархаў і вернікаў. Перачытваючы сведчанні, можна ўбачыць цэлыя пакаленні і асаблівасці таго часу, убачыць, як развіваўся Касцёл у розныя гады. f
Сёння мы змяшчаем пяць гісторый чытачоў Catholic.by. Працяг будзе.
«Гэта адбылося 28 мая 1995 года ў мінскай архікатэдры. Нас было, здаецца, каля 30 чалавек (...) Памятаю тую Катэдру ў рыштаваннях, завешаных цэлафанам з батарэямі пад столяй (гэта быў час яе перабудовы са спартыўнай залы), памятаю як падала святло на алтар, а падчас самой Камуніі іграла скрыпка. «За тыдзень да сваёй Першай Камуніі я вывярнуў імбрык кіпеню на левую нагу. Тата паспеў у лічаныя секунды здзерсці вязаную шкарпэтку і, дзякуючы гэтаму, не даў назе зварыцца. Шпіталь, другая ступень апёку. Я так турбаваўся, што не траплю на сваю Першую Камунію... У пятніцу мяне ўсё ж выпусцілі са шпіталю. Але нагу ўсё роўна трэба было апрацоўваць нейкай маззю, пры гэтым бінт за кожным разам прыліпаў да раны і яго трэба было аддзіраць... Сёння, будучы бацькам, я разумею пачуцці мамы і таты падчас гэтай працэдуры. Перад Камуніяй тата ўкалоў мне абязбольваючага, на нагу адзелі мамін хатні тапак і пагналі ў касцёл. У працэсіі перад лідскай фарай стаяць было цяжкавата, дык прыселі з бацькамі на лаўку пры ўваходзе. Сястра Станіслава паглядзела на мяне і сказала: "Ты шчаслівы, табе Езус даў свае пакуты панасіць перад Камуніяй". Такія атрымаліся ўспаміны з тым часам». @Кс. Валерый Марціноўскі: «Мая першая Камунія адбылася ў 1996 годзе ў Мёрах. Ксёндз Пятрайціс дапусціў мяне без экзамену, бо я не меў ніводнага пропуску на катэхезах. Гэта было цудоўна, бо экзамен, як пасля расказвалі іншыя, быў сур’ёзны. Усё было па-беларуску. Тады я нават не ведаў, што парафія ў Мёрах — адна з першых, дзе дзетак вучылі на зразумелай ім мове. @Раман Калугін: «Гэтая падзея адбылася ў маім жыцці ў далёкім 2004 годзе (мне было ўжо амаль 14). І так склалася, што не ў маі, як у звычайных людзей, а ў Вялікі чацвер! І іспыт я здаваў цэлыя два разы (першы раз не давучыў пра сем галоўных грахоў). Ад рэдакцыі: А якой была першая Камунія ў Вас? Дасылайце свае гісторыі на
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
і дзяліцеся імі пад хэштэгам #маяпершаякамунія ў сацыяльных сетках і чытайце гісторыю Касцёла з першых вуснаў. |