«Бiскуп намiнат Аляксандр, Касцёл у Беларусi i асаблiва
Мiнска-Магiлёўская архiдыяцэзiя з радасцю прымаюць цябе i спадзяюцца на
твой пастырскi досвед, адкрытасць, энергiю, бадзёрасць i глыбокiя веды.
Божы Провiд даручае табе новае i вельмi адказнае заданне - вярнуць былую
славу i значэнне Магiлёва ў нашым Касцёле», — з гэтымі словамі звярнуўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч да кс. Аляксандра Яшэўскага SDB у мінскім архікатэдральным касцёле.
f Мінскі архікатэдральны касцёл, 9 чэрвеня 2015 г. Вашы Эксцэленцыi, дарагiя святары, законнiкi i законнiцы, браты i сёстры!
“Вось дзень, якi стварыў Пан, узрадуемся ў iм i ўзвесялiмся”.
Сёння так i хочацца спяваць гэтыя словы, бо Папа Францiшак прызначыў новага бiскупа для Каталiцкага Касцёла ў Беларусi. Iм стаў шаноўны i добра вядомы ўсiм нам святар з салезiянскай супольнасцi Аляксандр Яшэўскi SDB.
Такiм чынам колькасць наступнiкаў апосталаў у нашым Касцёле павялiчваецца да васьмi. Хто аб гэтым мог марыць яшчэ няпоўныя тры дзесяцігоддзi таму? У той час у асноўным старэйшага ўзросту i нешматлiкiя святары малiлiся i не маглi дачакацца, калi ў Беларусi будзе каталiцкi бiскуп. Як бачым, Бог выслухаў iх малiтвы i мы маем не адного, а значна больш.
Прызначэнне новага бiскупа - гэта знак умацавання Касцёла ў Беларусі i таксама выраз павагi i пашаны з боку Апостальскага Пасаду да яго i да нашай краiны.
Удзячныя Богу за сённяшняе прызначэнне, мы павiнны дзякаваць Святому Айцу Францiшку, якi за апошнiя паўтара гады павялiчыў епiскапат Каталiцкага Касцёла ў Беларусi ў два разы. Словы ўдзячнасцi неабходна скiраваць да Апостальскага Нунцыя арцыбiскупа Клаўдыё Гуджэроццi, якi выдатна бачыць праблемы нашага Касцёла i хутка i эфектыўна дапамагае iх вырашаць.
Эксцэленцыя, бiскуп намiнат Аляксандр Яшэўскi SDB, ад усяго сэрца вiншую цябе з прызначэннем дапаможным бiскупам Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii з адказнасцю за пастырства ў Магiлёўскай вобласцi. 25 гадоў таму ў Смаргонi я ўдзялiў табе сакрамэнт канфiрмацыi, каб умацаваць тваю веру. Сёння Божы Провiд пасылае нас разам умацоўваць веру людзей, на зямлю з багатай i адначасова трагiчнай гiсторыяй хрысцiянства.
Магiлёў запiсаўся ў гiсторыю Каталiцкага Касцёла як сталiца славутай Магiлёўскай мiтраполii, да якой належалi Магiлёўская архiдыяцэзiя, Вiльнюская, Камянец-Падольская, Луцка-Жытомiрская, Мiнская, Самагiцкая i Тыраспальская дыяцэзii.
Усiм вядома, што Магiлёўская вобласць вельмi моцна пацярпела ў вынiку Чарнобыльскай катастрофы. Знаходзячыся на ўсходзе Беларусi, яна таксама вельмi моцна пацярпела i ад духоўнага Чарнобылю ў часы ганенняў на веру, у вынiку чаго касцёлы i кляштары былi зачынены або знiшчаны. Магiлёўская зямля была насычана крывёю мучанiкаў за веру i пазначана шматлiкiмi сведчаннямi мужных яе сведкаў. Аднак дзякуючы глыбокай веры старэйшага пакалення, старанням святароў, якiя час ад часу туды прыязджалi, а таксама патаемнаму служэнню супольнасці сясцёр ад анёлаў, калi Найсвяцейшы Сакрамэнт захоўваўся ў шафе, вера захавалася i цяпер адраджаецца.
Глыбокапаважаны бiскуп намiнат Аляксандр, Касцёл у Беларусi i асаблiва Мiнска-Магiлёўская архiдыяцэзiя з радасцю прымаюць цябе i спадзяюцца на твой пастырскi досвед, адкрытасць, энергiю, бадзёрасць i глыбокiя веды. Божы Провiд даручае табе новае i вельмi адказнае заданне - вярнуць былую славу i значэнне Магiлёва ў нашым Касцёле.
Сiмвалiчна, што як законнiк ты прызначаны бiскупам у Год кансэкраванага жыцця i таксама ў юбiлей 200-годдзя нараджэння заснавальнiка супольнасцi салезіянаў св. Яна Боско. Застаючыся яго духоўным сынам, сваёй апекай абдымi як дыяцэзiяльных, так i законных святароў, кансэкраваных асобаў ва ўсёй разнастайнасцi iх харызмаў, а таксама вернiкаў. Будзь айцом для ўсiх i ўнясi ў Касцёл у Беларусi, i асаблiва на Магiлёўшчыне, новы дух i энергiю маладосцi, каб ён iзноў квiтнеў рэлiгiйным жыццем i сведчаннем Евангелля.
Няхай у гэтым табе благаславiць Бог i дапамагае Найсвяцейшая Панна Марыя — Успамога хрысцiян.
|