Курс — Святая Зямля: удзельнікі ІV Нацыянальнай пілігрымкі вылецелі ў Ізраіль |
Беларусь |
21.09.2015 10:34 |
У ноч з 20 на 21 верасня з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у кірунку Святой Зямлі вылецеў самалёт з удзельнікамі ІV Нацыянальнай пілігрымкі, мэтай якой стане наведванне месцаў жыцця і дзейнасці Хрыста, а таксама асвячэнне памятных дошак з тэкстамі малітваў «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове. Гэтае падарожжа стане чацвёртай па ліку Нацыянальнай пілігрымкай беларускіх католікаў на Святую Зямлю. Нацыянальныя пілігрымкі на Святую Зямлю:
Сёлетнюю пілігрымку, як і папярэднія, узначальвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У ліку ўдзельнікаў — два біскупы (акрамя арцыбіскупа таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец), святары і вернікі з розных куткоў Беларусі. Пілігрымка будзе доўжыцца сем дзён. За гэты час беларускія вернікі ўбачаць найбольш вядомыя месцы Ізраіля і Палесціны, звязаныя з жыццём і вучэннем Хрыста, а таксама наведаюць Міжземнае і Мёртвае моры. Сatholic.by будзе весці адмысловую хроніку пілігрымкі. Ілья Лапато Чытайце таксама: |