Кнігу сястры Люцыі — сведкі фацімскіх аб’яўленняў — выдадуць на беларускай мове (абноўлена) |
Беларусь |
05.10.2016 10:36 |
Кнігу «Фацімскае пасланне» сястры Люцыі, якая была адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, выдадуць па-беларуску. Перакладам і падрыхтоўкай кнігі да друку будзе займацца выдавецтва «Pro Christo». Пра гэта Catholic.by паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіўся з візітам у Фаціме, дзе 4 кастрычніка ён асвяціў дзве фігуры Маці Божай для перэгрынацыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На завяршэнне малітоўнага падарожжа ў Фаціму беларускія пілігрымы прынялі ўдзел у ружанцовым набажэнстве ў капліцы фацімскіх аб’яўленняў, дзе, як і напярэдадні, малітва «Вітай, Марыя» гучала на беларускай мове.
|