3 снежня ў Беларусі пройдзе пяты дзень фацімскай навэнны |
Беларусь |
01.12.2016 09:29 |
«У Фаціме Найсвяцейшая Маці сказала: “Бог хоча распаўсюдзіць па свеце пашану да майго Беззаганнага Сэрца”. Гэтая асаблівая пашана павінна знайсці адлюстраванне ў набажэнстве першых суботаў. Яго роля ў сучаснай гісторыі збаўлення настолькі вялікая, што Марыя дала абяцанне прыйсці на дапамогу з усімі ласкамі да тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы прыступіць да споведзі, прыме святую Камунію, памоліцца адну частку Ружанца і на працягу 15 хвілін разважання над ружанцовымі таямніцамі разам з Ёю будзе маліцца, каб перапрасіць Пана Бога», — будзем мы разважаць у пяты дзень фацімскай навэнны. (VGr) |