Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё адзначае 65-годдзе |
Рознае |
07.01.2015 15:32 |
Гісторыя рэдакцыі пачалася ў пасляваенны перыяд, калі на тэрыторыі Усходняй Еўропы былі ўсталяванны атэістычныя рэжымы і пачаўся пераслед Касцёла. Апостальская Сталіца не магла заставацца абыякавай да лёсу мільёнаў вернікаў, якія апынуліся за «жалезнай заслонай». Адной з эфектыўных прыладаў для распаўсюджвання Евангелля і падтрымкі сувязі з Пантыфікам у такіх умовах было менавіта Ватыканскае радыё. З Ватыкана па-беларуску Пра іх першую сустрэчу ён успамінаў: «Аднаго дня неяк пад вечар уваліліся ў наш дом са сваімі хатулямі з шумам група святароў, семінарыстаў і законных братоў. Усе былі летувісы марыяны, уцекачы з Летувы, ахвяры вайны. Сярод іх, як нейкі вынятак з правіла, быў кс. Татарыновіч. Калі ўсе гаманілі голасна і весела — бо ж нарэшце дабраліся жывыя да свайго законнага дому —– наш Пётр стаяў, абапёршыся аб балясы сходаў, бледны і змучаны, поўны нейкай задумы. Чакаў, як і ўсе іншыя, пакуль знойдзецца яму пакой». На той момант кс. Татарыновічу было 49 гадоў. Трэба адзначыць, што ўпершыню беларуская мова загучала на хвалях Ватыканскага радыё ў вігілію Божага Нараджэння 1949 г. З нагоды ўрачыстасці і пачатку юбілейнага 1950 года Папа Пій XII напісаў спецыяльнае пасланне, якое, па просьбе Пантыфіка, павінна было быць перакладзена на розныя мовы і перададзена на хвалях папскай радыёстанцыі. Першыя выпускі ішлі 10 хвілін Падрыхтоўкай гэтага эфіру і заняўся кс. Татарыновіч. У выніку 24 снежня 1949 г. у 13.30 па рымскім часе слова Папы з самаго Ватыкана загучала па-беларуску. Праз некалькі тыдняў, 6 студзеня 1950 г., праграмы на беларускай мове пачалі выходзіць рэгулярна. Менавіта гэты дзень лічыцца датай заснавання рэдакцыі, хоць першапачаткова ў ёй працаў толькі адзін чалавек — кс. Пётр Татарыновіч. Пазней на старонках часопіса «Źnič» святар пісаў: «Браты беларусы! Ваша мова дачакалася найвышэйшага прызнання! Вы можаце карыстацца ёю ў кожную пятніцу ў 18.30, слухаючы ватыканскіх радыёперадачаў...». «Радыёапарат павінен быць найлепшае якасці», — падкрэсліваў святар. Павялічвалася і колькасць супрацоўнікаў, сярод якіх былі выдатныя постаці, дбайныя пастыры і сапраўдныя патрыёты. Сёння, святкуючы 65-годдзе, беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё стараецца верна выконваць місію «голасу Папы». Паводле be.radiovaticana.va (IL) |