Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворых
Рознае
11.02.2015 07:00

Тэмай сёлетняга 23-га Сусветнага дня хворых, які адзначаецца 11 лютага, сталі словы з Кнігі Ёва:«Я быў вачыма сляпому і нагамі кульгаваму» (Ёв 29, 15).

Сусветны дзень хворых быў устаноўлены 13 мая 1992 года па ініцыятыве Папы Яна Паўла ІІ. У спецыяльным пасланні Пантыфік адзначыў, што штогадовае святкаванне Сусветнага дня хворых мае своеасаблівую мэту: «дапамагчы адчуць супрацоўнікам шматлікіх медыцынскіх каталіцкіх арганізацый, вернікам, усёй грамадскасці неабходнасць забеспячэння лепшага дагляду за хворымі і нямоглымі, палягчэння стану».

У пасланні на сёлетні Міжнародны дзень хворых Папа Франіцшак звяртае ўвагу на асобу Ёва, які карыстаўся павагай у горадзе, дзе жыў, аказваючы дапамогу бедным, сіротам і ўдовам.

У сваім пасланні Святы Айцец разглядае фразу, якая стала тэмай сёлетняга Дня хворых, з пункту гледжання «sapientia cordis» — мудрасці сэрца. На думку Пантыфіка, гэта мудрасць не тэарэтычная (абстрактныя веды), а практычнае служэнне братам і сёстрам, якія пакутуюць. Як пісаў пра мудрасць святы Якуб, яна «прыходзіць звыш, найперш — чыстая, потым — міралюбная, ласкавая, пакорлівая, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронняя, некрывадушная» (Як 3, 17).

Папа адзначыў, што для таго, каб аказваць дапамогу хворым, патрэбны час. Святы Айцец дадаў, што час, калі мы прабываем каля ложка хворага чалавека, з’яўляецца вельмі каштоўным, вялікім багаццем.

Папа прыгадаў на гэты конт момант, дзе Ёў пісаў пра сваіх сяброў, якія «сядзелі з ім на зямлі сем дзён і сем начэй; і ніхто не казаў яму ні слова, бо бачылі, што пакута яго вельмі вялікая» (Ёв 2, 13). Усё ж яны асуджалі яго, думаючы, што ён быў пакараны Богам за грахі.

Аднак сапраўдная дабрачыннасць, гаворыцца ў пасланні Папы Францішка на Сусветны дзень хворых, не судзіць і не чакае пахвалы за тое дабро, якое робіць.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона