Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Духоўнае ўсынаўленне: колькі немаўлят уратавана малітвай?
Рознае
23.03.2015 16:35

Набліжаецца 25 сакавіка — урачыстасць Звеставання Пана. «У гэты дзень і ластаўка гнязда не віе…» — кажа беларускі народ, адзначаючы веліч гэтага свята. Гэты ж дзень Касцёл прызначыў і днём, калі кожны вернік можа распачаць асаблівую малітву за ненароджанае жыццё — акт духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.

Гэты акт заключаецца ў тым, што чалавек дае абяцанне на працягу дзевяці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвяраю аборту.

У Касцёлах Беларусі 22 сакавіка быў зачытаны пастырскі ліст біскупаў ККББ, у якім каталіцкія вернікі заклікаюцца да малітвы за ненароджаных дзяцей.



«Умілаваныя браты і сёстры! Набліжаючыся да Дня святасці жыцця, які кожны год адзначаецца ва ўрачыстасць Звеставання Пана, перад абліччам сучасных выклікаў мы яшчэ больш усведамляем, што пакліканне Касцёла — “указаць усім нанова, з яшчэ большай перакананасцю, волю развіцця чалавечага жыцця ўсялякімі сродкамі і абароны яго ад любых нападаў, незалежна ад стану і стадыі развіцця, на якой яно знаходзіцца (FC 30)», — паведамляюць біскупы.

Святы Ян Павел ІІ, адважны абаронца сямейных каштоўнасцяў і святасці жыцця, падкрэсліваў, што «Бог, Даўца і Валадар жыцця, чакае ад сужэнцаў, каб у служэнні жыццю яны ніколі не адважваліся яго забіваць. Забойства ненароджаных дзяцей — гэта вялікая знявага годнасці i справядлівасці, трэба яго бязлітасна асуджаць i рашуча адкідваць… Народ, які забівае ўласных дзяцей — гэта народ без будучыні» (пар. FC 30).

У Беларусі, дзе на сённяшні дзень аборты дазваляюцца дзяржаўным заканадаўствам, існуюць арганізацыі, якія выступаюць супраць законнага забіцця ненароджаных дзяцей. Супрацоўнікі і валанцёры гэтых рухаў ідуць у калідоры жаночых кансультацыяў, абартарыі, каб размаўляць з тымі жанчынамі, якія рашаюцца на аборт альбо за якіх вырашаюць іхні лёс і лёс зачатых дзяцей.

Сярод гэтых рухаў «Адкрытыя сэрцы», Пралайф Беларусь.

Рухі малітоўнага характару — Круцыята малітвы ў абарону зачатых дзяцей і Рух распаўсюджвання духоўнага ўсынаўлення.

Рухі абароны жыцця прапаноўваюць і падтрымліваюць усялякія ініцыятывы, якія служаць абароне жыцця дзіцяці, яго маці і сям’і.

«Абавязак служэння жыццю кладзецца на ўсіх і на кожнага з нас», — вучыў Святы Ян Павел ІІ. —Усе мы павінны несці нашаму бліжняму паслугу любові, баронячы яго жыццёі заўсёды падтрымліваючы яго, асабліва тады, калі яно слабое альбо знаходзіцца ў небяспецы» (Evangelium vitae, 77).

Да справы абароны ненароджаных дзяцей можа далучыцца кожны вернік у любы час: праз малітоўную, маральную ці матэрыяльную падтрымку тых маці, якія чакаюць дзяцей, альбо сем’яў.

Калі ж вернік жадае далучыцца да Руху малітоўнага духоўнага ўсынаўлення, то разам з гэтым павінен будзе прыняць некаторыя абавязкі, якія заключаюцца ў спецыяльнай штодзённай малітве ў інтэнцыі духоўна ўсыноўленага дзіцяці. Гэтую малітву прынята распачынаць менавіта на Звеставанне Пана, але да яе вернік можа далучыцца і ў іншы час.

Яна складаецца з адной таямніцы Ружанца, спецыяльнай малітвы, якую вернікі атрымаюць ад сваіх душпастыраў, a таксама дабравольна распачатых дадатковых рэлігійных практык (напр., пост, св. Камунія, дапамога тым, хто мае патрэбу, барацьба з дрэннымі звычкамі і г. д.).

У дзень, калі згода адной жанчыны стаць Маці змяніла гісторыю чалавецтва, ці не распачаць малітву за іншых жанчын, якія вагаюцца сказаць «так» новаму жыццю, якое ўжо распачало сваю гісторыю пад іхнім сэрцам?

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона