Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ужо святы», альбо народ не памыляецца
Рознае
02.04.2015 09:03


2 красавіка 2005 года заўсёды імклівы, актыўны і малады духам Папа Ян Павел ІІ далучыўся да тых, перад кім адкрываюцца дзверы Божага Валадарства.

«Ужо святы!» — крычалі на вуліцы падчас яго пахавання прысутныя людзі, якія запаўнялі прастору нашмат далей за плошчу св. Пятра.

1 мая 2011 г. адбылася яго беатыфікацыя, на якой прысутнічала шмат і беларусаў. І хутка споўніцца гадавіна, як Каталіцкі Касцёл кананізаваў Папу-славяніна (27 красавіка).

«Папа Ян Павел ІІ — гэта той чалавек, з якім мы сталелі, раслі, станавіліся тымі, кім мы ёсць зараз», — неаднойчы паўтараюць мне мае сябры і знаёмыя, якім зараз па 26-30 гадоў.

«Папа Ян Павел ІІ — гэта наш духоўны кіраўнік, прыклад, гэта наша імкненне да свабоды, да адраджэння, да сілы духу», — паўтараюць мне іншыя крыху старэйшыя асобы.

А мне прыгадваецца вясковая хата маёй бабулі, дзе, як і ва ўсіх вясковых хатах, “у куце” вісяць абразы, стаіць крыжык на тканай, карункамі аздобленай сурвэтцы, а за ім схаваная вербачка з калючым ядлынцам ды простымі стужкамі.

А вось злева, на асобнай сцяне, якая была якраз насупраць дзвярэй, над вялікім сталом, за якім змяшчалася ўся вялікая бабуліна сям’я, вісіць плакат з Папам Янам Паўлам ІІ.

Ён з’явіўся хутка пасля таго, як 2 красавіка ў 21.37 гэты чалавек перакрочыў мяжу зямнога жыцця.

Бабуля павесіла гэты плакат і часта пазірала на яго, кажучы, што ён жа святы, «тут і сумнявацца няма чаму». І так у памяці засталіся гэтыя хвіліны, калі бабуля, завіхаючыся каля печы, каб распаліць якую, уставала ў 4 раніцы, ды напячы нам, унукам, ці налеснікаў, ці сухароў, ці яшчэ якой смачніны, раптам спынялася з закасанымі рукамі, дзе-нідзе чорнымі ад сажы, такімі пакручанымі і маленькімі, бо даўно ўжо хварэла на паліартрыт, і складвала іх, як ён, каля грудзей і замірала з такой жа ўсмешкай на вуснах, якая была на тым плакаце. Усмешкай лёгкай, поўнай надзеі, веры і лагоднасці. У такія хвіліны хацелася замерці на вечнасць і бясконца ўглядацца ў гэтыя позіркі, «ужо святога» і маёй бабулі, якая сваім жыццём адкрыла мне таямніцу веры...

У такія хвіліны я заўсёды думала, што Ян Павел ІІ чамусьці так блізка. Зусім побач.

Яно і зараз так. Святыя побач...

Аксана Ючкавіч
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона