У друйскім кляштары стартаваў мастацкі пленэр "Пачаткі" |
Рознае |
06.07.2015 16:21 |
Мастакі яшчэ даязджаюць у Друю, аднак пленэр "Пачаткі" ўжо стартаваў, напісаў у сваім блозе кс. Сяргей Сурыновіч, арганізатар культурніцкай падзеі. Пленэр (з франц. en plein air - на адкрытым паветры) - мастацкая тэхніка, пры якой аб'екты малююцца пры натуральным асвятленні і ў натуральных умовах. Гэтаксама называюць мерапрыемствы, падчас якіх мастакі збіраюцца для працы ў такой тэхніцы. Згодна з умовамі пленэру, мастакі будуць з 6 па 12 ліпеня жыць і харчавацца за кошт прымаючага боку ў Друі. За гэта адна праца, зробленая падчас пленэру, застанецца і будзе экспанавацца ў кляштары. Удзел у пленэры прымуць як мэтры беларускага мастацтва Алесь Суша і Дзмітрый Сурыновіч, так і студэнты Беларускай Нацыянальнай Акадэміі мастацтваў, у тым ліку мастачка Вольга Куваева, чые працы ўжо ўпрыгожваюць каталіцкія святыні ў Друі і Фашчаўцы. Ксёндз Сяргей Сурыновіч вядомы сваёй працай у галіне біблеістыкі, паэтычнымі творамі, а таксама з'яўляецца жывапісцам, вучнем мастачкі Міраславы Казанцавай. Аляксандр Гелагаеў паводле інфармацыі блога кс. Сяргея Сурыновіча і "Каталіцкага весніка" |