Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі |
Канферэнцыя Біскупаў
|
13.12.2013 17:10 |
13 снежня ў Пастаральным цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мінску адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ. Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Рады па справах сям’і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
r - Удзельнікі пасяджэння разважалі над формай і зместам падзякі за «Духоўнае ўсынаўленне» і ўказалі на аспекты, важныя для заахвочвання да ўдзелу ў гэтай акцыі ў наступным годзе.
- Дыяцэзіяльныя душпастыры прадставілі справаздачы з дзейнасці на працягу года ў сваіх дыяцэзіях.
- Рада занялася апрацоўкай адказаў на пытанні ў анкеце, прызначанай для правядзення Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і, які адбудзецца ў наступным годзе.
- Быў прадстаўлены план дзейнасці Рады па справах сям’і на наступны год.
- Наступная сустрэча пройдзе 1 сакавіка 2014 г.
А. Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям'і пры ККББ
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.