Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ |
Канферэнцыя Біскупаў
|
17.06.2015 12:08 |
16 чэрвеня ў курыі Пінскай дыяцэзіі прайшло пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Сустрэчу ўзначаліў старшыня Рады біскуп Антоні Дзям’янка.
У пасяджэнні прынялі ўдзел таксама нацыянальны душпастыр сем’яў, нацыянальны дарадчык па справах сямейнага жыцця, дыяцэзіяльныя душпастыры сем’яў і дыяцэзіяльныя дарадчыкі па справах сямейнага жыцця.
Падчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні:
1. Узгоднена праграма сёлетняй Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Гродне (Дзевятоўка), якая адбудзецца 12 верасня.
Праграма: 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў; 10.30 – прывітанне ўдзельнікаў; 11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і святы Ружанец; 12.00 – урачыстая святая Імша і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў; 13.30 – абед; 14.30 – канферэнцыя; 15.00 – інсцэніроўка; 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці; 16.00 – заканчэнне.
Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце”.
У адпаведнасці з распараджэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вернікі ў месяцы кастрычніку будуць маліцца Ружанец у інтэнцыі сем’яў і Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які набліжаецца. Дыяцэзіяльныя душпастыры сем’яў будуць заахвочваць пробашчаў да разважання ў гэтым месяцы над катэхезамі на тэму сям’і “Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце”. Надрукаваныя катэхезы даступныя ў дыяцэзіяльных душпастыраў сем’яў. 2. Былі таксама абмеркаваны ініцыятывы, звязаныя з абаронай жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.
3. Наступнае пасяджэнне Рады па справах сям’і запланавана на 27 кастрычніка 2015 г. у Пінску.
А. Пётр Фраштэнга сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.