Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
60-е пасяджэнне ККББ адбылося ў Мінску |
Канферэнцыя Біскупаў
|
18.09.2015 14:29 |
18 верасня ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылося пазачарговае 60-е пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел Старшыня ККББ Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Вiце-старшыня біскуп Віцебскі Алег Буткевiч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар ККББ дапаможны бiскуп Гродзенскай дыяцэзii Юзаф Станеўскі, дапаможны бiскуп Мiнска-Магiлёускай архiдыяцэзii Юрый Касабуцкі і Апостальскi вiзiтатар для грэка-католiкаў Беларусi архімандрыт Сяргей Гаек.
Бiскупы разгледзелi некаторыя актуальныя пытаннi дзейнасцi Каталiцкага Касцёла ў Беларусi i прынялi праграму наступнага пасяджэння, якое адбудзецца 27 кастрычнiка ў Пiнску i будзе прымеркавана да 90-годдзя заснавання Пiнскай дыяцэзii i 145-годдзя нараджэння яе першага бiскупа Слугi Божага Зыгмунта Лазiнскага.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч праiнфармаваў сабраных іерархаў аб Пленарнай Асамблеi Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы, якая мела месца на Святой Зямлi 11-16 верасня. Таксама Мітрапаліт распавеў аб цяжкай сiтуацыi хрысцiян на Святой Зямлi i перадаў бiскупам заклiк яе католiкаў малiцца аб мiры на гэтай зямлi i аб паспяховым вырашэннi ўсiх праблем. (DN), (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.