Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Віцебская дыяцэзія прыме ў 2016 годзе Х Нацыянальную пілігрымку сем’яў |
Канферэнцыя Біскупаў
|
31.10.2015 15:11 |
Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі прайшло 27 кастрычніка ў Пінску.
Пасяджэнне ўзначаліў cакратар рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD.
На пасяджэнні былі абмеркаваныя наступныя пытанні:
- Айцец Пётр Фраштэнга OCD прадставіў справаздачу з Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. Афіцыйная дэлегацыя з Беларусі ўдзельнічала ў Сусветным кангрэсе сем’яў, які праходзіў першыя чатыры дні, а пасля ў сустрэчы з Папам Францішкам, які наведаў кангрэс. Наступная Сусветная сустрэча сем'яў пройдзе праз тры гады ў Дубліне (Ірландыя).
- Айцец Дзмітрый Лабкоў CSsR, дыяцэзіяльны душпастыр сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі, прадставіў справаздачу з IX Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Няспыннай Дапамогі ў Гродне. Айцу Дзмітрыю была выказана падзяка за арганізацыю гэтай пілігрымкі і гасцінны прыём пілігрымаў. Х пілігрымка сем’яў у 2016 годзе пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі.
- Наступнае пасяджэнне Рады па справах сям'і пройдзе 4 лютага 2016 года ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія).
(IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.