Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
Канферэнцыя Біскупаў
|
04.02.2016 22:01 |
4 лютага 2016 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 61-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынко Антолавіч.
Падчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні:
- Біскупы абмяняліся досведам святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці і звярнулі ўвагу адказных за лепшую падрыхтоўку мерапрыемстваў;
- У агульнабеларускую праграму святкавання Юбілею біскупы ўключылі нацыянальную пілігрымку ў Вострую Браму. Святая Імша з гэтай нагоды запланавана на 19 лістапада 2016 г. у 15.00 (гадзіна Божай Міласэрнасці).
- Біскупы абмеркавалі працу Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ і падрыхтаваныя ёй правілы прапедэўтычнага года.
- Сабраныя вызначыліся са складам камісій і радаў пры ККББ.
- Удзельнікі пасяджэння прынялі рашэнне аб арганізацыі пастырства несакрамэнтальных сужэнстваў. Падрыхтоўка даручана кс. д-ру Уладзіміру Гуляю, Біскупскаму вікарыю Лідскага рэгіёна Гродзенскай дыяцэзіі.
- Сабраныя разгледзелі сітуацыю з харызматычнымі рухамі ў Беларусі і вырашылі дастасаваць іх дзейнасць да патрабаванняў Кананічнага Права.
- З вялікай заклапочанасцю біскупы паставіліся да апошніх выказванняў Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі і прынялі адпаведную заяву.
- Біскупы разгледзелі сітуацыю каталіцкіх медыя і абмеркавалі шляхі іх удасканалення.
- Сабраныя абмеркавалі ўдзел маладых людзей з Беларусі ў сустрэчы з Папам Францішкам на Сусветных днях моладзі ў Кракаве.
- Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапанову біскупа Караганды Адэліо Дэль’Ора аб магчымасці атрымаць рэліквіі кс. Уладзіслава Букавінскага, які ў хуткім часе будзе беатыфікаваны.
Наступнае пасяджэнне ККББ адбудзецца 24 мая 2016 г. у Гродне.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.