| Пасхальная вігілія | 
| Каляндар | 
| 23.04.2011 19:26 | 
| 
 Вельмі развіты і багаты змест літургіі Пасхальнай вігіліі ўключае ў сябе ўсю гісторыю збаўлення. Пачынаецца яна з літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі. Затым спяваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана, пасля чаго ў літургіі слова Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва. Трэцяя частка Пасхальнай вігіліі — гэта літургія хросту, падчас якой асвячаецца вада і адбываецца хрост тых, хто рыхтаваўся прыняць гэты сакрамэнт, а ўсе астатнія вернікі аднаўляюць хросныя абяцанні. Падчас эўхарыстычнай літургіі адбываецца ўспамін смерці і ўваскрасення Пана праз складанне ў постацях хлеба і віна ахвяры Яго Цела і Крыві. | 

 Пасхальная вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. У ноч з суботы на нядзелю
 паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на
 ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай вігіліі — гэта ўжо святкаванне 
Вялікадня.

Вялікадня. для друку
 для друку