| Урачыстасць Божага Цела. Гісторыя і традыцыі | 
| Каляндар | 
| 23.06.2011 08:42 | 
|  Святкаванне Божага Цела паводле літургічнага
календара адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што
менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер).
У гэтым годзе Каталіцкі Касцёл аддае пашану Езусу Хрысту ў Найсвяцейшым Сакрамэнце 23 чэрвеня. 
 Благаслаўлёная неаднойчы мела бачанне месячнага дыску з чорнай плямай. Інтэрпрытавалі гэта як знак адсутнасці ў літургічным каляндары дня, прысвечанага ўшанаванню Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля аб’яўленняў у 1246 г. мясцовы біскуп дыяцэзіі Льеж ўстанавіў свята Божага Цела. З цягам часу яно ўсё больш набірала папулярнасць, і ў 1264 г. папа Урбан IV устанавіў урачыстасць Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле. У хуткім часе святкаванне пачало суправаджацца правядзеннем працэсій. Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія) у 1265–1275 гг., а з XV ст. атрымала распаўсюджванне ў Германіі, Англіі, Францыі, Польшчы і Паўночнай Італіі. | 












 для друку
 для друку