8 верасня — Міжнародны дзень пісьменнасці |
Каляндар |
08.09.2011 12:10 |
Нягледзячы на шматлікія існуючыя ініцыятывы, пашырэнне пісьменнасці застаецца яшчэ вельмі важным і надзённым пытаннем. На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 793 млн. дарослых непісьменных людзей; 67,5 млн. дзяцей, якія не маюць магчымасці хадзіць у школу, а таксама вялікая колькасць тых, хто не можа вучыцца пастаянна. Каталіцкі Касцёл з даўніх часоў займаецца адукацыяй і выхаваннем. У Беларусі ён ажыццяўляе рэлігійную адукацыю. «Сэнс адукацыі — у самарэалізацыі, у знаходжанні сэнсу асабістага жыцця і ў супольнай працы на карысць грамадства», — адзначыў напярэдадні новага навучальнага года старшыня Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынал Зянон Грахалеўскі. |