13 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў |
Каляндар |
13.10.2011 11:57 |
Штогод у выніку бедстваў пакутуюць каля 66, 5 мільёнаў дзяцей. Часта яны падвяргаюцца большай небяспецы, чым дарослыя, таму што ім больш складана пераадолець нечаканыя змены ў жыцці. «Ступень уразлівасці перад бедствамі павялічваецца хутчэй, чым здольнасць супрацьстаяць ім, — адзначае ў пасланні Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. — Задача зразумелая: змяншэнне небяспекі бедстваў павінна быць штодзённым клопатам кожнага з нас. Давайце ўсе прыкладзем намаганні сёння, каб забяспечыць больш бяспечнае заўтра». |