Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
6 студзеня — урачыстасць Аб’яўлення Пана
Каляндар
05.01.2016 20:15

6 студзеня католікі свету адзначаюць урачыстасць Аб’яўлення Пана. Вядома яна была на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст., а праз 100 гадоў свята пачалі адзначаць і на Захадзе.

Гэты дзень называюць таксама «Тры каралі» на ўспамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем, шукаючы нованароджанага юдэйскага караля. Увайшоўшы ў стайню, яны ўбачылі Дзіця і Яго Маці, Марыю; упалі на твар і аддалі Яму пашану. Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), кадзіла (сімвал веры ў Езуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).

Iмёны мудрацоў — Каспер, Мельхiёр i Бальтазар — у Святым Пісанні не згадваюцца. Надала іх хрысціянская традыцыя. Да таго ж у Евангеллi яны i называюцца не царамi, а мудрацамi. Традыцыя з часам надала iм яшчэ i царскую годнасць, звязаўшы iх мiсiю, як i ўсе iншыя найважнейшыя падзеi з жыцця Езуса, са Старым Запаветам.

З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння золата, крэйды, кадзіла і вады. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары C+М+В і цяперашні год. Надпіс азначае «Christus Mansionem Benedicat» («Няхай Хрыстус благаславіць гэты дом» ), у якім значкі + азначаюць крыжыкі. 

У гэты дзень кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. А ў некаторых краінах Еўропы — Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Фінляндыі і  Польшчы — урачыстасць Аб’яўлення Пана з’яўляецца выхадным днём. 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.