| Адзначаем Дзень пажылых людзей | 
| Каляндар | 
| 01.10.2012 10:50 | 
| 
 
 Як адзначаецца ў Кампедыі сацыяльнага вучэння Касцёла, «прысутнасць пажылых людзей вельмі каштоўная». Яны з’яўляюцца прыкладам адзінства пакаленняў, важнай крыніцай дабрабыту сям’і і ўсяго грамадства. Размова з імі — важная школа жыцця. «Калі ж пажылыя людзі церпяць і залежаць ад іншых, то яны патрабуюць не толькт медыцынскай дапамогі і адпаведнай апекі, але перш за ўсё любові», — чытаем у Кампендыі. Таму з мінулага года ў Беларусі дзейнічае Дом Міласэрнасці для састарэлых і самотных — адзіная сацыяльная касцёльная ўстанова такога тыпу. Апякуюцца ўстановай айцы арыяністы.  Дом міласэрнасці ў Лагішыне разлічаны на 40 месцаў і быў адчынены 19 лістапада 2011 г. Тут атрымаць дапамогу могуць людзі незалежна ад іх веравызнання. Дома міласэрнасці быў пабудаваны па благаслаўленні Святога Айца Яна Паўла ІІ. Фундамент і муры былі асвячоны кардыналам Казімірам Свёнткам 12 сакавіка 2002 г.  (SZh)  | 


1 кастрычніка адзначаецца Дзень састарэлых людзей. Устанавіла яго ў 1990 г. Генеральная асамблея ААН. У гэты дзень асаблівым чынам варта праявіць сваю любоў і клопат да пажылых людзей. 
 для друку