Урачыстасць Звеставання Пана пераносіцца на 8 красавіка |
Каляндар |
22.03.2013 10:16 |
Звеставанне Пана — гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль абвясціў ёй пра тое, што яна стане Маці Бога, і ў які пад яе сэрцам з’явілася новае жыццё — Хрыстус. Урачыстасць падкрэслівае тое, што вызнае Касцёл: «Ён (Хрыстус) дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі і стаўся чалавекам». Дата, аднак, умоўная, як і дзень нараджэння Хрыста. Ва Усходніх Цэрквах гэтае свята адзначалі ўжо ў V стагоддзі, а на Захадзе — з часоў Пантыфікату Грыгорыя Вялікага (VІІ ст.). Урачыстасць неабавязковая: у гэты дзень вернікі могуць наведваць святыню ці не па сваім жаданні. (SZh) |