Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
2 ліпеня — урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай
Каляндар
02.07.2013 16:27

2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У апошнія гады культ Маці Божай Будслаўскай, якую называюць Апякункай Беларусі, распаўсюдзіўся па ўсёй нашай краіне.

Цэнтр святкавання — невялікая вёска на поўначы Мінскай вобласці, назва якой — Будслаў — вядомая сёння ва ўсёй Беларусі і за яе межамі. Там знаходзіцца Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Будслаўскі касцёл, адна з самых прыгожых і вялікіх святыняў на нашай зямлі, быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі і з’яўляецца малой базылікай.

Кожны год у Будслаў ідуць і едуць тысячы пілігрымаў, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю, папрасіць праз Яе заступніцтва асаблівых ласкаў Божых і прыняць удзел ва ўрачыстым будслаўскім фэсце.

Сёлета юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, адбудзецца 5–6 ліпеня. Урачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». У іх прыме ўдзел легат Святога Айца Францішка — старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран.

Падрабязна пра гісторыю будслаўскай святыні і цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай можна даведацца на сайце Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.