Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
6 жніўня Касцёл адзначае свята Перамянення Пана
Каляндар
06.08.2013 11:28

6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана. Як апавядаецца ў літургічным чытанні на гэты дзень, Хрыстус прывёў сваіх вучняў (Пятра, Якуба і Яна) на гару Табор, дзе перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а адзенне стала асляпляльна белым.

Два прарокі Старога Запавету, Майсей і Ілля, з’явіліся перад Езусам на гары і размаўлялі з Ім. А голас Бога Айца са светлага воблака сведчыў пра Боскасць Хрыста.

«На гары Табор Езус паказвае сваё Боскае Аблічча, напоўненае бляскам. Ён — святло свету, святло для мяне і майго жыцця. Асветленае Аблічча Хрыста ўзмацняе Апосталаў, рыхтуе іх да перажывання Яго мукі і смерці… Слава Боства асвятляе Аблічча Хрыста, калі Айцец называе Яго Сынам перад захопленымі Апосталамі, заклікае іх, каб слухалі Яго, і рыхтуе іх да перажывання з Ім балеснага моманту мукі, каб дайшлі з Ім да радасці ўваскрасення і жыцця, перамененага праз Духа Святога» (Ян Павел II).

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.