Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
22 кастрычніка — літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Літургічныя тэксты
Каляндар
22.10.2013 06:47

22 кастрычніка Касцёл адзначае літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Прапануем найбольш важныя падзеі Пантыфікату Вялікага Папы, кананізацыя якога адбудзецца ў Апостальскай Сталіцы 27 красавіка 2014 г. Літургічныя тэксты

 Літургічныя тэксты тут.

22 кастрычніка 1978 г. – інаўгурацыя Пантыфікату і яскравая фармулёўка закліку: «Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!»

4 сакавіка 1979 г. – абвяшчэнне першай энцыклікі «Redemptor hominis» («Адкупіцель чалавека»).

2–10 чэрвеня 1979 г. – першая пілігрымка ў Польшчу.

2 чэрвеня 1980 г.
– выступленне ў ЮНЭСКА.

13 мая 1981 г. – замах на плошчы св. Пятра.

13 мая 1982 г. – пілігрымка ў Фаціму. Падзяка за ўратаванае жыццё.

19 жніўня 1985 г. – прамова да 50 тысяч мусульманаў на стадыёне ў Касабланцы падчас пілігрымкі ў Марока.

13 красавіка 1986 г. – першае з апостальскіх часоў наведванне рымскай сінагогі.

27 кастрычніка 1986 г. – міжрэлігійная сустрэча ў Асізі і супольная малітва з прадстаўнікамі розных веравызнанняў.

14–15 жніўня 1991 г.
– VI Сусветны дзень моладзі ў Чэнстахове сабраў мільён маладых людзей, сярод якіх – 100 тысяч з краінаў СССР.

7 снежня 1992 г. – выходзіць Катэхізіс Каталіцкага Касцёла.

4–10 верасня 1993 г. – пілігрымка ў Літву, Латвію, Эстонію.

19 кастрычніка 1994 г. – выходзіць кніга «Пераступіць парог надзеі».

10 лістапада 1994 г. – Апостальскі ліст «Tertio millenio adveniente», у якім Папа піша аб падрыхтоўцы да святкавання Юбілею 2000-годдзя хрысціянства.

15 студзеня 1995 г. – каля сямі мільёнаў маладых людзей удзельнічала ў Сусветным дні моладзі ў Маніле.

25 мая 1995 г. – выйшла энцыкліка, прысвечаная еднасці хрысціянаў «Ut unum sint».

5 кастрычніка 1995 г. – прамова ў ААН да прадстаўнікоў амаль 200 краінаў.

Лістапад 1996 г. – у сувязі з залатым юбілеем святарства Папа выдае кнігу «Дар і Таямніца».

12–13 красавіка 1997 г. – пілігрымка ў Сараева, дзе пануе пагроза замахаў і тэрарыстычных актаў. Святая Імша на стадыёне, акружаным магільнымі крыжамі.

Жнівень 1997 г. – ХII Сусветны дзень моладзі сабраў больш за мільён маладых людзей з усяго свету.

21–25 студзеня 1998 г. – пілігрымка на Кубу.

7–9 мая 1999 г. – візіт у Румынію. Першы ў гісторыі Касцёла апостальскі візіт у амаль цалкам праваслаўную краіну.

20–26 сакавіка 2000 г.
– юбілейная пілігрымка ў Святую Зямлю.

12 сакавіка 2000 г. – Дзень Прабачэння. Папа просіць прабачыць правіны, учыненыя людзьмі Касцёла.

17 жніўня 2002 г.
– «Акт прысвячэння свету Божай Міласэрнасці» ў санктуарыі ў Лагеўніках.

6 сакавіка 2003 г. – выходзіць паэма Папы «Рымскі трыпціх».

2 красавіка 2005 г.
– смерць Яна Паўла II яднае ў малітве мільёны людзей.

1 мая 2011 г. – адбылася беатыфікацыя Яна Паўла ІІ.

22 кастрычніка – літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

27 красавіка 2014 г. – адбудзецца яго кананізацыя.

Літугічныя тэксты тут

Паводле media.catholic.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.