2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў |
Каляндар |
02.11.2013 06:38 |
2 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. На працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, з 1 па 8 лістапада, Касцёл асабліва моліцца за памерлых. У гэты час вернікі маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць за памерлых. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі. (AG) |