Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Касцёле пачынаецца Адвэнт |
Каляндар
|
01.12.2013 12:01 |
1 снежня 2013 г. у Каталіцкім Касцёле пачынаецца Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да Нараджэння Божага Сына. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.
Слова «Адвэнт» паходзіць ад лацінскага «adventus» — «прыйсце». Першы ўспамін аб Адвэнце ў гісторыі знаходзім у адным з дэкрэтаў сінода, які адбыўся ў іспанскай Сарагосе ў 380 г. Як і Вялікі пост, у той час Адвэнт працягваўся 40 дзён.
У перыяд Адвэнту Касцёл заклікае вернікаў прысвяціць больш часу адносінам з Богам у малітве і духоўным чытанні.
Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша. Звычайна гэтая літургія цэлебруецца на світанні. Ідучы на рараты, дзеці бяруць з сабой ліхтары, каб асвятліць змрок. Гэта нагадвае пра неабходнасць збірання добрых учынкаў, якія дапамогуць асвятліць змрок граху ў чалавечай душы.
Характэрным знакам Адвэнту ў дамах і святынях з'яўляецца адвэнтавы вянок. Гэты звычай паходзіць з Германіі. Адвэнтавы вянок выконваецца з зялёных яловых ці піхтавых галінак у форме круга, на якім размяшчаюць чатыры свечкі — сімвал чатырох нядзеляў Адвэнту.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.