Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
6 студзеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
Каляндар
06.01.2014 01:50

6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую таксама як Тры Каралі. Евангелле паводле Мацвея апавядае аб магах або мудрацах з Усходу, якія, ідучы за зоркай, прыбылі ў Ерузалем і Бэтлеем, шукаючы нованароджанага юдэйскага караля.

Увайшоўшы ў стайню, яны ўбачылі Дзіця і Яго Маці, упалі на твар і аддалі Яму пашану. Мудрацы склалі Езусу свае дары – золата, кадзіла і міра.

Аб’яўленне, якое на грэчаскай мове называецца «Эпіфанія», азначае з’яўленне Бога ў чалавечай постаці. Паклон магаў-мудрацоў, якіх да Езуса прывяла зорка, сведчыць аб тым, што ўвесь сусвет быў узрушаны Нараджэннем Пана.

З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння золата, крэйды, кадзіла і вады. Асвечанай крэйдай на дзвярах памяшкання пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў: Каспар, Мельхіёр і Бальтазар.

У мастацтве кароль Каспар прадстаўлены часцей як афрыканец, які ахвяруе міра, Мельхіёр — як еўрапеец, што дарыць нованароджанаму Пану золата, а Бальтазар — як азіяцкі кароль, які прыносіць кадзіла.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.