5 сакавіка — пачатак Вялікага посту |
Каляндар |
05.03.2014 00:44 |
5 сакавіка, у Папяльцовую сераду, пачынаецца Вялікі пост. У гэты дзень, у адпаведнасці з даўняй традыцыяй хрысціянства, у касцёлах падчас Імшаў адбываецца пасыпанне галоваў вернікаў попелам. У першыя стагоддзі хрысціянства гэты знак выкарыстоўваўся ў якасці бачнага пачатку (часам доўгатэрміновага або праз усё жыццё) пакаяння пасля публічнай споведзі перад адпушчэннем грахоў. З VI па X стст. у Касцёле распаўсюдзілася практыка індывідуальнай споведзі, і гэты ўчынак як знак хуткаплыннага чалавечага існавання, смутку, шкадавання, неабходнасці перамянення і ачышчэння перад Вялікаднем пачалі ахвотна прымаць усе вернікі, якія ўдзельнічалі ў літургіі пачатку Вялікага посту. У Папяльцовую сераду католікі прымаюць удзел у святой Імшы, а таксама ўстрымліваюцца ад спажывання мяса, чаго не патрабуюць астатнія дні посту, акрамя пятніц. Завершыцца пост Вялікім чацвяргом. Пра традыцыі Вялікага посту тут>>> (AG) |