Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
5 мая — Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў
Каляндар
05.05.2014 13:06

5 мая адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. Каталіцкі Касцёл у сваёй дзейнасці шмат увагі ўдзяляе асобам з абмежаванымі магчымасцямі.

У прыватнасці, разнастайныя акцыі для інвалідаў рэалізуе, у тым ліку ў Беларусі, дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”. Сярод іншага, перад Вялікаднем таварыства «Карытас» у Мінску арганізавала акцыю па распаўсюджванні паштовак ручнога вырабу, аўтары якіх – людзі з абмежаванымі магчымасцямі, што, тым не менш, змаглі знайсці выйсце з сітуацыі і ператварылі сваё жыццё ў мастацтва.

У снежні гэтага года Папа Францішак падчас сустрэчы з вядомай сваёй барацьбой за правы інвалідаў дэпутатам італьянскага парламента запэўніў у падтрымцы ініцыятыў, якія маюць на мэце дапамогу інвалідам і інфармаванне грамадства аб праблемах, звязаных з інваліднасцю.

У сёлетні Вялікі чацвер, 17 красавіка, Папа ўзначаліў Імшу Вячэры Пана ў рымскім цэнтры “Santa Maria della Provvidenza”, які клапоціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел пастаяльцы цэнтра, члены іх сем’яў, супрацоўнікі і кіраўніцтва. Падчас Імшы Пантыфік здзейсніў таксама абрад абмывання ног.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.