| Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса будзе адзначацца Дзень святасці святароў |
| Каляндар |
| 19.06.2014 13:57 |
|
Адпаведнае рашэнне прыняла адносна ўказання Кангрэгацыі па справах Духавенства Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 57-м пленарным пасяджэнні 17 чэрвеня ў Мінску. Біскупы пастанавілі, каб у літургічных календарах усіх дыяцэзій было пазначана, што Дзень святасці святароў адзначаецца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая ў гэтым годзе прыпадае на 27 чэрвеня. (JM), (AG) |


27 чэрвеня 2014 г. будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Ён заўсёды будзе cвяткавацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
для друку